2010-12-09 15:16:00

У Ватыкане адкрыты новы місійны музей распаўсюджвання веры


RealAudioMP3 Ён размясціўся ў палацы XVII стагоддзя, дзе дзейнічае Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў.

Цяпер наведвальнікі могуць патрапіць у так званую залю “Карта свету”, побач з якой размешчана мультымедыйная прастора, дзе ў сучасным фармаце адлюстравана дзейнасць Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, спадкаемніцы Кангрэгацыі Распаўсюджвання Веры, напрацягу многіх стагоддзяў. Для публікі адчынена заля бібліятэкі, створаная архітэктарам Бараміні, а таксама дзве капліцы –благаслаўлёнага Джона Генры Ньюмана і Трох Каралёў.

Кардынал Іван Дзіас, прэфект Кангрэгацыі, жадае, каб стварэнне музея зрабіла даступным вялікі рэлігійны, гістарычны і мастацкі досвед Касцёла, апавядаючы аб місійным духу, які натхняў і натхняе праз стагоддзі святароў, законнікаў і законніц сведчыць сваю веру ў шматлікіх кутках свету, нават коштам свайго ўласнага жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.