2010-12-09 10:47:11

Ватыканская дэлегацыя аднавіла перамовы з ААП


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца аднавіла перамовы з Арганізацыяй Вызвалення Палесціны (ААП) на тэму статусу Касцёла на на палестынскіх тэрыторыях. 7 снежня ў Рамаллахе была праведзена нарада па гэтым пытанні. Ватыканскую дэлегацыю ўзначаліў прэлат Этторэ Балестрэро, падсакратар па сувязях з краінамі ў Дзяржаўным сакратарыяце. Адпраўной кропкай для перамоў было пагадненне, заключанае паміж Ватыканам і ААП ў 2000 годзе.

Прадметам сустрэч з'яўляецца выпрацоўка агульнага міжнароднага пагаднення, якое будзе рэгуляваць і падтрымліваць прысутнасць і дзейнасць Каталіцкага Касцёла на палестынскіх тэрыторыях, а таксама ўмацаванне існуючых дыпламатычных адносін паміж двума бакамі. Было вырашана, што будзе створана спецыяльнай рабочая група.

Апостальская Сталіца ўтрымлівае так званыя спецыяльныя дыпламатычныя адносіны з Арганізацыяй Вызвалення Палесціны ад 25 кастрычніка 1994 года. Іх усталяванне (як і адносін ватыкана-ізраільскіх) стала магчымым пасля падпісання 30 снежня 1993 г. паміж Апостальскай Сталіцай і Ізраілем так званага Асноўнага пагаднення. Асаблівы характар адносін з Палестынай праяўляецца, у прыватнасці, у тым, што апостальскі нунцый у Ізраілі, з’яўляецца адначасова апостальскім дэлегатам у Палесціне. Пры Ватыкане дзейнічае прадстаўніцтва Арганізацыяй Вызвалення Палесціны.







All the contents on this site are copyrighted ©.