2010-12-08 16:35:42

Мітрапаліт Кандрусевіч узгадаў на Усебеларускім народным сходзе аб бернардынскім кляштары


RealAudioMP3 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прымаў удзел ва Усебеларускім народным сходзе, які праходзіў у Мінску 6-7 снежня 2010. Аб сваім удзеле ў гэтым мерапрыемстве іерарх распавёў у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

“Я быў упершыню запрошаны на Усебеларускі народны сход і гэта знак таго, што Каталіцкі Касцёл прысутнічае ў нашым грамадстве. Я таксама меў магчымасць выступіць у рамках секцыі прысвечанай справам культуры і рэлігіі, што стала добрай нагодай выказаць нашу занепаекоенасць тымі праблемамі з якімі сустракаецца Касцёл, Праваслаўная Царква і іншыя рэлігійныя арганізацыі ў сваёй дзейнасці. У размове аб будучыні нашай краіны, аб статэгіі яе развіцця, я адзначыў, што трэба памятаць і аб яе духоўных каштоўнасцях. Недастаткова будаваць жыццё толькі на матэрыяльных каштоўнасцях, бо гэта будзе будаўніцтва на пяску, як пазаў сучасны эканамічны крызіс.” – сказаў у размове з нашым радыё іерарх

Мітрапаліт нагадаў аб важнасці сацыяльнага навучання. “Сацыяльнае навучанне Касцёла, а таксама Праваслаўнай Царквы развіта вельмі добра і яно можа дапамагчы ў вырашэнні многіх сацыяльных праблем з якімі мы спатыкаемся.”

Размаўляючы аб справах дабрачыннасці, ён звярнуў увагу на неабходнасць удасканалення беларускага заканадаўства ў гэтай сферы. Касцёл амаль не мае дапамогі з боку айчынных спонсараў, з прычыны таго, што іх ахвяраванні не звальняюцца ад падаткаў.

Мітрапаліт нагадаў аб тым, што сацыяльнае навучанне Касцёла, дапамагае вырашыць такія праблемы як алкагалізм, наркаманія, СНІД. Нагадаў аб неабходнасці увядзення прынцыпаў этыкі ў сферу СМІ, у грамадскае жыццё.

Акрамя таго, “я не пакінуў без увагі праблему бернардынскага кляштара ў Мінску.” – сказаў арцыбіскуп







All the contents on this site are copyrighted ©.