2010-12-08 12:25:21

Германія: апублікавана інструкцыя па прэвентыўных мерах супраць сэксуальных злоўжыванняў у адносінах да непаўналетніх


RealAudioMP3 Інструкцыю, якая датычыць прэвентыўных мер па барацьбе з сэксуальнымі злачынствамі ў адносінах да непаўналетніх ў каталіцкіх школах, інтэрнатах і дзіцячых установах апублікавала 7 лістапада Канферэнцыя Біскупаў Германіі. Епіскапат прыняў яе 23 верасня 2010 года, падчас пленарнага пасяджэння ў горадзе Фульда.

Інтрукцыя датычыць сямі пытанняў, сярод якіх: "Канкрэтныя правілы і дзеянні ў выпадку парушэнняў", "Сэксуальна-адукацыйны клопат ", "Выбар, бесперапынная адукацыя і падтрымка супрацоўнікаў".

У дакуменце нямецкія біскупы звяртаюць увагу на канкрэтны выбар тых, хто працуе з дзецьмі і моладдзю, на паляпшэння ўнутраных правілаў і развіццё кансультацый і тэрапеўтычных цэнтраў з удзелам некасцёльных спецыялістаў. Націск кладзецца на сціслае супрацоўніцтва паміж усімі органамі Касцёла ў прадухіленні падобнага роду злачынстваў. Кожная з 27 нямецкіх дыяцэзій стварыла спецыяльны цэнтр, які будзе займацца выключна дадзенай тэматыкай.

Прапанаваныя крытэрыі, прызначаны для канкрэтных адукацыйных цэнтраў і носяць рэкамендацыйны характар, а таксама могуць быць індывідуальна адаптаваныя гэтымі ўстановамі.

Сістэматычнае прадухіленне сэксуальнага гвалту павінна быць моцным элементам профілю і якаснай рысай каталіцкіх школ, інтэрнатаў і дзіцячых цэнтраў ", - піша ў прадмове да дакументу арцыбіскуп Ханс-Йозеф Бэкер. Ён з'яўляецца старшынёй камісіі па справах школ у нямецкім епіскапаце.

Арцыбіскуп Бэкер за некалькі гадзін да публікацыі інструкцыі размаўляў на гэтую тэму з папам Бэнэдыктам XVI у Ватыкане.

Біскупы Германіі ўжо ў жніўні гэтага года прадставілі строгія кіруючыя прынцыпы ў адносінах да касцёльных работнікаў выкарыстоўваючых сэксуальна непаўналетніх. Аб першых такога тыпу выпадках стала вядома ў студзені гэтага года ў Берліне. Услед за імі пачалі адкрывацца іншыя, амаль у кожнай дыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.