2010-12-07 14:13:55

Яўрэскі адвакат будзе бараніць крыжы ў школах


RealAudioMP3 Адвакатам, які будзе абараняць інтарэсы так званых абаронцаў крыжа ў Еўрапейскім судзе ў Страсбургу, у сувязі з прынятым раней рашэннем аб зняцці крыжоў у дзяржаўных школах у Італіі, стане вядомы амерыканскі юрыст Джозэф Вайлер. Інтэрв'ю з ім змешчае сённяшнее выданне “L'Osservatore Romano”.

Ватыканская газета падкрэслівае, што адвакат з'яўляецца яўрэем і кажа, што перад чатырнаццаціасабовым складам суду Вялікай палаты трыбуналу, ён прадстаў у ярмолцы на галаве, “для таго, каб было бачна, што знаходзіцца там у імя плюралізму светаў і мыслення". "Я не прасіў грошай, я не хачу каб хтосці падумаў, што ёсць падставы ў гэтым выпадку думаць пра грошы. Калі не прызнаецца рэлігійная самабытнасць кагосці, не прызнаецца тоеснасць кожнага іншага веравызнання. Таксама і майго", - кажа адвакат Вайлер.

Нагадвае, што пра гэтыя пытанні ён ужо пісаў у сваёй кнізе пра хрысціянскую Еўропу ў 2003 годзе. Ён паставіў там акцэнт, між іншым на хрысціянафобію, бо перакананы, што гэта падман казаць: “Я не люблю Касцёла і яго гісторыі, яго прыхільнікаў, але з павагай адношуся да прыкладу і велічы Езуса Хрыста”. Забарона прысутнасці крыжоў у італьянскіх школах з'яўляецца барацьбой з Езусам. На думку амерыканскага адваката, "вялікім урокам Еўрапейскай супольнасці з'яўляецца прынцып талерантнасці, замацаваны Канвенцыяй аб заснаванні гэтай супольнасці".

"Група краін пагадзілася са сваімі розніцамі і аб'ядналася. Існуе грамадская мараль, якая ўспрымае мусульман, будыстаў, у тым ліку нас, яўрэяў; хрысціяне, аднак, не карыстаюцца вялікай сімпатыяй". Ён дадае, што ў сваёй кнізе вызначыў восем прычын гэтай "агіды да Хрыста і Яго Касцёла". "Ёсць, напрыклад, тыя, хто атакуе Хрыста, не ведаючы, навучання Касцёла, ці абапіраючыся выключна на ўспаміны катэхізісу са школьных часоў. З іншага боку, ёсць выпадкі заздрасці: Папу прыходзяць слухаць натоўпы, аб якіх не можа нават марыць рок-зорка", - кажа Вайлер.

У сваім мемарандуме, прадстаўленым амерыканскаму суду, адвакат дае прыклад двух студэнтаў, адзін выхадзец з няверуючай сям'і, другі з сям'і хрысціянскай. Калі ў класе ёсць крыж, падвяргаецца дыскрымінацыі першае дзіця, калі крыжа няма, пакутуе другое дзіця. "Бок абвінавачвання, спадарыня Лаотсі, хоча навязаць Італіі абавязак свецкасці. Гэта супярэчыць Канвенцыі, у якім згадваецца права на свецкасць, але гаворыцца і аб праве на культурны плюралізм. Дзеці, не будуць падвяргацца дыскрымінацыі, калі школа зможа навучыць іх талерантнасці і плюралізму"

Па словах адваката, "канцэпцыя нейтралітэту заснаваная на двух памылках". "Канвенцыя гарантуе свабоду рэлігіі і ад рэлігіі, але гэта кампенсуе іншыя вялікія свабоды, якімі карыстаюцца асобныя дзяржавы, а менавіта свабоду самім вырашаць, калі гаворка ідзе аб рэлігійнай спадчыне, якая з'яўляецца калектыўнай ідэнтычнасцю нацыі і сімвалам, які доказвае гэтую тоеснасць. У Еўропе ёсць краіны адкрыта свецкія, як Францыя і краіны, як Германія, Ірландыя, Грэцыя, якія ў сваіх канстытуцыях звяртаюцца да Бога. Каралева Елізавета таксама з’яўляецца кіраўніком Англіканскай Царквы: мы хочам ісці настолькі далёка, каб сказаць, што няма месца выяве каралевы ў школах у Англіі, таму што яна таксама з'яўляецца рэлігійнай асобай? Ні адна краіна не можа адкінуць сваю культурную спадчыну, паколькі яна грунтуецца на рэлігійнай тоеснасці. І гэта сцвярджае Еўрапейская канвенцыя", - сказаў амерыканскі юрыст.

Адвакат Вайлер лічыць, што рашэнне суда ў Страсбургу азначае "амерыканізацыю" Еўропы, паколькі яна ўсталёўвае "цвёрдае аддзяленне Касцёла ад дзяржавы і навязвае адно правіла, якое абавязвае ва ўсіх краінах ЕС". На пытанне, як скончыцца паводле яго справа крыжоў, ён адказаў: "Цяжка сказаць ... У любым выпадку, было б лепш прайграць, чым выйграць дзякуючы двухзначнай аргументацыі, без поўнага прызнання, напрыклад, важнасці хрысціянскай гісторыі як праўдзівага злучнага рэчыва Еўропы, у якой мы жывем".







All the contents on this site are copyrighted ©.