2010-12-07 17:30:53

Кардынал Грахалеўскі ўзрушаны ўзроўнем развіцця Каталіцкага касцёла ў Беларусі


RealAudioMP3 У гэтыя дні каталіцкую супольнасць Гродна наведвае кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Гэта ўжо другі візіт кіраўніка ватыканскага ведамства ў Гродзенскую дыяцэзію.

10 год таму кардынал Грахалеўскі прымаў удзел у святкаванні 10-годдзя Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Сёлета таксама прыбывае ў Беларусь па запрашэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і семінарыйнай супольнасці, каб сустрэцца з выкладчыкамі і навучэнцамі ўстановы з нагоды яе юбілею.

Аб падрабязнасцях візіта мы папрасілі распавесці аднаго з арганізатараў візіта Адказнага за СМІ Гродзенскай дыяцэзіі кс. Паўла Салабуду, з якім мы звязаліся з дапамогай ІР-тэлефаніі. RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.