2010-12-06 13:47:39

Сінай: драма афрыканскіх бежанцаў


RealAudioMP3 Працягваецца драма афрыканскіх бежанцаў, затрыманых гандлярамі людзьмі на Сінайскім паўвостраве на паграніччы Егіпту і Ізраіля. Група з каля 80 чалавек, у асноўным з Эрытрэі, Эфіёпіі, Судана і Самалі, заплаціла кантрабандыстам дзве тысячы долараў, каб патрапіць у Ізраіль. Пасля прыбыцця з Лівіі на Сінайскую пустыню, цана за пераход мяжы павялічылася ў чатыры разы да 8 тысяч еўра. Такім чынам, бежанцы сталі заложнікамі. Злачынцы забілі шэсцярых з іх пасля таго, як не атрымалі выкупу.

Чатырох іншых заложнікаў галаварэзы дэпартавалі ў невядомым кірунку. Верагодна, яны маюць намер выдаліць ім ныркі, а затым прадаць на чорным рынку для трансплантацыі. Егіпецкія ўлады не выказалі зацікаўленасці драмай афрыканскіх бежанцаў і ігнаруюць іх заклікі аб дапамозе. Нягледзячы на тое, што прайшоў ужо месяц, паліцыя не ўмяшалася, каб вызваліць заложнікаў з рук злачынцаў.

Заклік да неадкладнай дапамогі катаваным і зняволеным бежанцам дайшоў да СМІ дзякуючы італьянскаму філіялу Езуіцкай службы па справах бежанцаў (JRS). Гэта арганізацыя на працягу многіх гадоў вядзе ў Рыме цэнтр дапамогі мігрантам і транзітныя лагеры для маці з дзяцьмі.Многія бежанцы з Афрыкі карыстаюцца падтрымкай цэнтра, калі ім удаецца перасекчы мяжу Еўрапейскага Саюза.

Заклік да вызвалення бежанцаў з Сінайскай пустыні выказаў 5 снежня Бэнэдыкт XVI, просячы вернікаў ва ўсім свеце аб памалітве за пераследаваных у Іраку і Егіпце.







All the contents on this site are copyrighted ©.