2010-12-06 14:28:14

Стакгольм: уручэнне "альтэрнатыўнай Нобелеўскай прэміі"


RealAudioMP3 Сёння ў Рэйхстагу шведскага Стакгольма адбылася цырымонія ўручэння “Прэміі за правільны вобраз жыцця” за 2010 год інакш называная “альтэрнатыўнай Нобелеўскай прэміяй”. Галоўным яе лаўрэатам з'яўляецца паходзячы з Аўстрыі бразільскі біскуп Эрвін Кройтлер. Ардынарый дыяцэзіі Альтаміра-Шынгу быў адзначаны за “ўклад, які праз усё жыццё ўносіў у абарону правоў карэнных народаў і за нястомныя дзеянні супраць знішчэння рэгіёну Амазонкі”.

У апошні час 71-гадовы біскуп звярнуў на сябе ўвагу рэзкім пратэстам супраць планаванага будаўніцтва мега-плацін пад назвай „Belo Monte“ на рацэ Шынгу. Біскуп крытыкаваў выданне дазволу на будаўніцтва групы плацін зыходзячым з пасады Прэзідэнтам Луісам Інасіу Лула да Сільвай, які праз месяц перадасць уладу ў краіне ў рукі новай Прэзідэнт Дзілмы Руссэф. Будаўніцтва плацін можа прывесці да "сацыяльнага і экалагічнага хаосу", папярэджвае бразільскі іерарх.

Разам з біскупам “альтэрнатыўную Нобелеўскую прэмію” атрымае нігерыйскі абаронцы навакольнага асяроддзя Нніммо Бэсі, арганізацыя самадапамогі “Sappros Nepal” і яе старшыня Шрыкрышна Юпад’яй і арганізацыя "Урачы за правы чалавека - Ізраіль".

Гэтай ўзнагародай, якая была заснавана нямецка-шведскім журналістам Карлам Якабам фон Экскюллям, былі адзначаны амаль 140 чалавек з 60 краін. Гэтыя людзі "сваёй працай адказалі на найбольш актуальныя праблемы, якія стаяць перад чалавецтвам". Узнагарода сумай каля 220 тысяч еўра ўручаецца з 1980 года. Сярод яе папярэдніх лаўрэатаў: бразільскі тэолаг Леанарда Бофф і праваабаронца Б'янка Джагер.

Біскуп Кройтлер клапоціцца як аб індзейцах, так і аб сотнях тысяч дробных фермераў і сельскагаспадарчых рабочых на тэрыторыі сваёй Пралатуры. Абараняе іх правы, якімі грэбуюць вялікія аграпрамысловыя карпарацыі. На працягу некалькіх месяцаў узначальвае групу супраць будаўніцтва гідраэлектрастанцыі „Belo Monte“ у раёне Амазонкі. На працягу чатырох гадоў іерарх знаходзіцца пад абаронай паліцыі. Яго праца неаднаразова адзначалася з боку бразільскіх і міжнародных арганізацый.







All the contents on this site are copyrighted ©.