2010-12-06 15:06:28

Прэзэс "Ватыканскага банка" аб рацыяналізме Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прамаўляе больш да розуму людзей, а не да іх пачуццяў. Думку кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бертоне, якую ён выказаў у прадмове да італьянскага выданне збору твораў Ёзэфа Ратцынгера – падзяляе Этторэ Гоццы Тедэскі.

Прэзэс Інстытута рэлігійных спраў (ІОР) у кароткім артыкуле ў часопісе “Il Sole-24 Ore”, прысвечаным апошняй кнізе-інтэрв’ю Папы, адзначае: "важна тое, што, нягледзячы на ўяўную абыякавасць і крытычнае стаўленне, ніводная заява або ліст Папы не застаюцца незаўважанымі". Гэта адбываееца з увагі на "высокі маральны аўтарытэт Святога Айца ў свеце", але і таму, што кожная публікацыя ці выступленне адносіцца, прама ці ўскосна, да годнасці чалавека і яго збаўлення".

У інтэрв'ю з нямецкім журналістам, падкрэслівае італьянскі эканаміст, "Папа тлумачыць, чаму і як чалавек павінен аднавіць сваю мудрасць, асабістую і адказную, каб супрацьставіцца акружаючаму яго павярхоўнаму і фальшываму мысленню".

Спасылаючыся на бягучы эканамічны крызіс, пра які ўжо неаднаразова казаў на старонках “L'Osservatore Romano”, прэзэс “Ватыканскага банка”, звяртае ўвагу на тое, што ён мае маральны характар, і таму "неабходна мець добрых эканамістаў і добрых кіраўнікоў, але перш за ўсё патрэбная праўда, прааналізаваная інтэлектуальна, якая дапаможа ім накіроўваць свае дзеянні, каб шукаць агульнае дабро".

"Гэту праўду прапануе нам Папа Бэнэдыкт XVI, бо менавіта яна з’яўляецца падставай сапраўднай гаспадаркі, якая служыць чалавеку", кажа Этторе Гоццы Тэдэскі.







All the contents on this site are copyrighted ©.