2010-12-06 14:08:47

Бэнэдыкт XVI прыняў прэм’ер-міністра Венгрыі


RealAudioMP3 6 снежня 2010 г. Бэнэдыкт XVI удзяліў прыватную аўдыенцыю прэм’ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану. Суправаджалі яго жонка і пяцёра дзяцей, а таксама віцэ-прэм’ер Жолт Шэм’ен, каталіцкі тэолаг і памочнік сакратара па справах сацыяльнай інтэграцыі і пратэстанцкі тэолаг Зольтан Балог.

Размова працягвалася каля 20 мінут і праходзіла на англійскай мове. Затым Віктара Орбана і венгерскую дэлегацыю прыняў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, Сакратар па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы.

Паводле паведамлення Прэс-бюро Апостальскай Сталіцы, прэм’ер-міністр Венгрыі прадставіў сацыяльную, палітычную і гаспадарчую сітуацыю сваёй краіны на сённяшні дзень. Было падкрэслена значэнне хрысціянскай традыцыі ў жыцці народа, а таксама роля Каталіцкага Касцёла ў яго адраджэнні.

Была ўзнята і тэма аб венгерскім кіраўніцтве ў Еўрасаюзе, якое распачнецца 1 студзеня 2011 г., а таксама падкрэслена супадзенне пазіцый Апостальскай Сталіцы і Венгрыі ў асноўных пытаннях, якія цікавяць еўрапейскі кантынент. Акрамя гэтага, былі закрануты тэмы адносін і супрацоўніцтва ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.