2010-12-06 19:10:40

Homo caritatis. сацыяльнае навучанне Касцёла і другі Ватыканскі Сабор.


Яшчэ перад пачаткам Другога Ватыканскага Сабору, падчас яго падрыхтоўцы, шматлікія біскупы накіроўвалі ў Ватыкан свае прапановы па тэмам, якія яны лічылі важнымі да разгляду на Саборы. Гэта былі тэмы, якія датычыліся штодзённага жыцця, такія як: адносіны Касцёла да сучаснай культуры і навукі, да атэізму, марксізму, расавай дыскрымінацыі, таталітарызму, забароны на эміграцыю; да праблемаў сям’і, працы, адпачынку людзей, спорта і гд. У хоць на пачатку не планавалася выдаваць асобны дакумент, які б датычыўся гэтых тэмаў, іх абмеркаванне стала вельмі бурным падчас працы Сабору, і вылілася ў 1963 годзе ў працу па падрыхтоўцы спецыяльнага дакумента, які павінен быў адказаць на гэтыя пытанні.

Пасля шматлікіх дапрацовак, 7 снежня 1965 года, папа Павел VI падпісаў канчатковую версію дакумента, які атрымаў назву Пастырскай канстытуцыі аб Касцёле ў сучасным свеце, “Gaudium et spes” (“Радасць і надзея”), ад першых словаў дакумента.

Актуальнасць гэтага дакумента не змяншаецца, хоць з 60-х гадоў вельмі шмат змянілася ў палітычным, эканамічным, культурным жыцці. Пытанні, якія ставіла Канстытуцыя, усё яшчэ чакаюць свайго адказу: ці ўсе перамены, якія прыносіць сучаснаць з’яўляюцца карыснымі для дабра чалавека? Ці можа быць справядлівае жыццё без духоўнага прагрэсу?

Канстытуцыя “Gaudium et spes” спрыяла новай актыўнасці Касцёла ў розных сферах чалавечага жыцця. Сама назва галоўнага дакумента Сабору, кажа, што гэта, перш за ўсё, Пастырская Канстытуцыя, а гэта значыць маючая пастырскую функцыю, якая ўключае клопат, абарону, парады да дзеянняў.

Пачынаецца дакумент з пытанняў якія турбуюць людзей на працягу усёй іх гісторыі: хто мы? для чаго жывем? чаму існуе зло? “Gaudium et spes” падкрэслівае, што адказ на гэтыя пытанні можна знайсці толькі ў Хрысце. Ён “ключ, цэнтр і мэта гісторыі чалавецтва”.

Дакументу звяртае ўвагу на атэізм, з якім Касцёл хацеў уступіць у дыялог. З гэтай нагоды, папа Павел VI нават заснаваў спецыяльную Папскую раду па дыялогу з неверуючымі. Сёння яна называецца Папская Рада па культуры. Мэтай гэтай Рады быў дыялог з неверуючымі, каб паказаць ім аблічча Бога.

Яшчэ адной тэмай, якую не мог не закрануць Сабор, была сям’я, якая перад індывідуалістычнай культурай і крызісам маральных каштоўнасцяў, заставалася безабароннай. Дакумент падкрэслівае святасць сям’і, указвае на тыя каштоўнасці, на якіх яна будуецца. Наступствам дакумента сталі многія навуковыя працы, арганізацыі і шматлікія мерапрыемствы па спрыянню абароне сям’і.

Немагчыма не узгадаць аб той увазе, якую меў Сабор да сацыяльна-эканамічных праблем. “Ніколі яшчэ чалавецтва не мела столькі багаццяў, эканамічнай магутнасці, але і сёння вялікая колькасць людзей церпіць ад голаду і беднасці, застаецца неадукаванай”, напісана ў Канстытуцыі. На жаль, гэтыя праблемы застаюцца вельмі актуальнымі яшчэ і сёння і патрабуюць вырашэння.

З сацыяльна-эканамічнымі праблемамі звязана таксама пытанне этыкі ў палітыцы, аб якой кажа Канстытуцыя. Касцёл заклікае “ў духу сям’і дзяцей Божых”, “адкінуць усе нязгоды паміж народамі і нацыямі” і развіць сапраўднае “універсальнае грамадства”. На жаль канфлікты, войны і нянавісць працягваюць існаваць і прыносяць голад, беднасць, прымушаюць людзей пакідаць свае дамы.

Хопіць гэтых некалькіх успамінаў каб паказаць важнасць гэтага дакументу, якім Касцёл хацеў выказаць клопат аб усім свеце. Святы Айцец Ян Павел ІІ назваў гэты дакумент Вялікай хартыяй чалавечай годнасці, годнасці якую трэба бараніць і аб якой трэба казаць. Канстытуцыя заклікае шматлікіх свецкіх да асабістага сведчання і ініцыятывы асветленнай Евангеллем. Канстытуцыя заклікае хрысціян граць больш актыўную ролю ў жыцці Касцёла і грамадства – гэта з’яўляецца вялікай патрэбай, але, ў той жа час, і вялікай надзеяй Касцёла.

Але надзея для сучаснага свету не можа быць рэалізавана без Езуса Хрыста, без ягонай ласкі, якая нябачна дзейнічае ў сэрцы людзей добрай волі: гэтая упэўненасць кіруе сёння Касцёлам і людзьмі якія хочуць пабудаваць больш братэрскі і салідарны свет.

Мы развітваемся да наступнага аўторка. Пахвалёны Езус Хрыстус!








All the contents on this site are copyrighted ©.