2010-12-05 13:22:50

Папа заклікаў да малітвы за існуючыя на свеце выпадкі гвалту, неталерантнасці і цярпення


Аб малітве падчас Адвэнту за ўсе існуючыя на свеце выпадкі гвалту, неталерантнасці і цярпення заклікаў Бэнэдыкт XVI пасля сваіх разважанняў перад марыйнай малітвай. Ён сказаў, што мае на ўвазе асабліва пастаянныя тэрарыстычныя акты, якія адбываюцца ў Іраку, Егіпце і іншых месцах.


У гэты час Адвэнту, сказаў Папа - падчас якога мы пакліканы да ажыўлення нашага чакання Пана і Яго прыняцця сярод нас, я запрашаю вас да малітвы за ўсе выпадкі гвалту, неталерантнасці, цярпення, якія існуюць у свеце, каб прыйсцё Езуса прынесла суцяшэнне, прымірэнне і спакой. Я думаю пра шматлікія цяжкія сітуацыі, як: бесперапынныя напады, якія адбываюцца ў Іраку супраць хрысціян і мусульман, сутыкненні ў Егіпце, у якіх ёсць забітыя і параненыя, ахвяры гандляроў і злачынцаў, як напрыклад драма эрытрэйскіх закладнікаў і людзей іншых нацыянальнасцяў у Сінайскай пустыні. Павага да правоў ўсіх з'яўляецца ўмовай спакою. Нашы малітвы да Пана і наша салідарнасць можа прынесці надзею тым, хто пакутуе.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец удзяліў усім сваё апостальскае благаслаўленне і прывітаў усіх сабраных на Плошчы св. Пятра на розных мовах.







All the contents on this site are copyrighted ©.