2010-12-05 13:32:45

Касцёл у Польшчы салідарны з католікамі з-за ўсходняй мяжы


RealAudioMP3 Сёння ў Польшчы ў адзінаццаты раз адзначаецца Дзень малітвы і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Мэтай гэтага дня з’яўляецца духоўная і матэрыяльная падтрымка адраджэння Каталіцкага Касцёла ва Усходняй Еўропе, Расіі і Цэнтральнай Азіі, а таксама заахвочванне да ініцыятыў на карысць евангелізацыі на Усходзе. Ён адзначаецца па ініцыятыве епіскапату Польшчы.

Сёння ў кожнай польскай парафіі збіралюцца ахвяраванні для Касцёла за усходняй мяжой.

Касцёл у Беларусі таксама атрымлівае грунтоўную дапамогу, дзякуючы якой былі здзейснены шматлікія праекты. Варта адзначыць, што падчас папярэдняга Дня малітвы польскія католікі ахвяравалі 1 мільён 903 тысячы злотых.

У знак удзячнасці ў Касцёле ў Беларусі сёння моляцца за Касцёл у Польшчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.