2010-12-05 15:31:12

Галоўны ватыканскі астраном аб жыцці на Зямлі і па-за яе межамі


RealAudioMP3 Два адкрыцці астрафізікі, “навукі якая заўсёды робіць сюрпрызы”, паспрыялі ўскладненню “пытання аб існаванні жыцця ў Сусвеце”, піша ў сённяшнім нумары “L`Osservatore Romano” дырэктар абсерваторыі Ватыкана кс. Хасэ Г.Фунэс.

Аргентынскі езуіт мае на ўвазе адкрыццё “чырвоных карлікаў” - маленькіх зорак (іх маса складае 30 працэнтаў масы нашага Сонца), якое зрабілі Пэтэр ван Докун з Ельскага універсітэта і Чарлі Конрой з Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі. Вучоныя ў часопісе „Nature” апісалі вынікі сваіх даследванняў васьмі эліптычных галактык, якія знаходзяцца на адлегласці ад 50 да 300 мільёнаў светлавых гадоў. “Як вядома, піша кс. Фунэс, Сусвет складаецца з прыкладна сотні міліярдаў галактык, якія з-за сваіх формаў падзелены на эліптычныя, спіральныя і няправільныя. Наш млечны шлях з’яўляецца спіральным”. Калі гіпотэза пастаўленая вучонымі пацвердзіцца “гэта будзе мець значныя наступствы для разумення нашага Сусвету, дадае ватыканскі астраном, бо “павялічваецца колькасць зорак, але памяньшаецца прапорцыя цёмнай матэрыі ў галактыках. Калі павялічваецца колькасць зорак у эліптычных галактыках, праўдападобна, што ўзрастае колькасць планет, а разам з гэтым і верагоднасць існавання жыцця ў Сусвеце. Хоць, магчыма, мы аб гэтым ніколі не даведаемся, бо размова ідзе аб вельмі далёкіх галактыках, за якімі немагчыма назіраць. Нават буйная фантазія аўтараў фільмаў “Зорны шлях” і “Зорныя войны” не прадстаўляла магчымым адкрыццё іншых галактык, сказаў кс. Фунэс.

Другой падзеяй, якая прыцягнула ўвагу ватыканскага астранома, было адкрыццё “атмасферы на так званай “супер зямлі”, планеце “gj 1214 b”, якая арбітруе вакол чырвонай карлікавай зоркі на адлегласці 42 светлавых лет. Маса гэтай планеты ў шэсць з паловай разоў больш чым маса Зямлі. Новыя назіранні даюць магчымасць меркаваць, што атмасфера планеты gj 1214 b складаецца з вадзянога пару. Гэта нешта сярэдняе паміж атмаферамі планет нашай сонечнай сістэмы, такіх як Венера і Марс з аднаго боку і Уран і Нептун з другога.

На праканцы сваіх разважанняў кс. Фунэс, прыгадаў аб знаходцы ў Каліфорніі “першага мікраарганізму, які здольны расці і размнажацца ужываючы такую таксічную субстанцыю як мыш’як. Відавочна, што ў пошуках формаў жыцця ў Сусвеце, мы павінны ведаць, на што звяртаць увагу: гэта значыць вызначыць, што такое жывая істота. Гэта новае адкрыцё, безумоўна будзе спрыяць пашырэнню нашых гарызонтаў у разуменні дадзенага пытання”.

Апошняя прапанова дырэктара астранамічнай абсерваторыі Ватыкана, узгаданая ў артыкуле, у якім ён даў волю сваёй фантазіі, ужо стала вядомай ва ўсім свеце: “Хто ведае, магчыма, у некаторых далёкіх эліптычных галактыках, хтосці, хто жыве на “супер-зямлі”, якая арбітуе вакол чырвонай карлікавай планеты і дыша мыш’яком, не задаецца зараз гэтымі самымі пытаннямі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.