2010-12-05 13:50:19

Аўстралія: будзе ардынарыят для былых англіканаў


RealAudioMP3 У Аўстраліі скора паўстане персанальны ардынарыят для былых англіканаў.

Аб гэтым паінфармаваў біскуп Пэтэр Эліот, якому біскупская канферэнцыя даручыла падрыхтоўку англіканаў да канверсіі. Гэтая справа асабліва блізкая біскупу Эліоту, бо ён сам з’яўляецца канвертытам. На яго думку, той факт, што ў аўстралійскім Каталіцкім Касцёле ёсць былыя англіканскія святары, паспрыяе стварэнню ардынарыяту. Новыя вернікі з самага пачатку будуць мець святароў, якія добра ведаюць іх традыцыю.

Паводле ацэнкі біскупа Эліота прыняцце былых англіканаў у Каталіцкі Касцёл можа адбыцца на Вялікдзень, ці ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа. На яго думку, у Аўстраліі існуе вялікая патрэба паўстання ардынарыяту для былых англіканаў. Пакуль што, гэтага нябачна, бо людзям цяжка пераходзіць да чагосці, што не існуе. Але, як толькі ён з’явіцца, прыцягне шмат англіканаў – кажа Дапаможны Біскуп Мельбурна.







All the contents on this site are copyrighted ©.