2010-12-04 15:45:17

Казахстан: кардынал Бэртонэ заклікаў католікаў заставацца верным хрысціянскай спадчыне


RealAudioMP3 Да вернасці хрысціянскай духоўнай і культурнай спадчыне і, ў той жа час, адаптаванню да новых патрабаванняў заклікаў католікаў Караганды кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Знаходжанне ў горадзе, наведванне будаўнічай пляцоўкі новага катэдральнага касцёла, кляштару кармелітанак і Эўхарыстыя ў былой катэдры св. Юзафа, сталі апошнім пунктам візіту кардынала Дзяржсакратара ў Казахстан.

У сваёй гаміліі кардынал Бэртонэ адзначыў, што асновай усіх сацыяльных адносін павінна быць павага правоў кожнага грамадзяніна. Ён заклікаў католікаў Казахстана жыць духам супольнасці паміж сабой і ў адносінах з іншымі грамадзянамі краіны. "Гэтую любоў, якая ўмацоўваецца ля стала Эўхарыстыі, трэба сведчыць у братняй любові і служэнні бедным, хворым і адкінутым. Стварайце магчымасць сустрэч, паяднання і міру паміж рознымі групамі і асобамі, клапоцячыся аб сапраўдным дыялогу, каб усё больш адкрывалася праўда", - сказаў бліжэйшы супрацоўнік Бэнэдыкта XVI.

Кардынал Дзяржсакратар адзначыў, што ў Казахстане працавалі вялікія святары - сведкі веры: паходзячы з Закарпацця грэка-каталіцкі біскуп Аляксандр Хіра (1897-1983), які прыняў біскупскае пасвячэнне таемна ў савецкім ГУЛАГу і затым служыў вернікам розных каталіцкіх абрадаў Казахстана, а таксама Слуга Божы кс. Уладзіслаў Букавінскі (1904-1974). Ад імя ўсяго Касцёла кардынал Дзяржсакратар ўшанаваў памяць усіх тых, хто нястомна працаваў у Казахстане, прапаведуючы Евангелле.







All the contents on this site are copyrighted ©.