2010-12-04 15:21:14

Ватыкан: візіт дэлегацыі Сусветнай Рады Цэркваў


RealAudioMP3 Трохдзённы візіт у Рым пачала 3 снежня дэлегацыя Сусветнай Рады Цэркваў. Як паведамляе прэс-служба Апостальскай Сталіцы, ўжо стала традыцыяй, што новыя генеральныя сакратары здзяйсняюць візіт да Папы.

На працягу амаль года гэту функцыю выконвае нарвежскі пастар Олаф Фікс Твэйт. Ён прабывае ў Рыме ў суправаджэнні жонкі Ганны Б’ёрватэн і некалькіх асоб з кіраўніцтва Рады: у прыватнасці, пастара Марціна Робра, адказнага за кантакты з католікамі і пастара Фулаты Мбано-Мойо, адказнай за пытанні фемінізму.

Сёння дэлегацыя сустрэлася з кардыналам Куртам Кохам, старшынёй Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству, а затым была прынята на аўдыенцыі Святым Айцом Бэнэдыктам XVI.

Разам са спатканнямі ў Ватыкане праграмай трохдзённага візіту прадугледжана наведванне пратэстанцкіх цэркваў Рыма, а таксама візіт у супольнасці св. Ігідзія і руху Фокалараў.







All the contents on this site are copyrighted ©.