Да думкі бл. кардынала Джона Генры Ньюмана, беатыфікаванага 19 верасня 2010 г. Святым
Айцом Бэнэдыктам XVI, звернецца ў сваіх адвэнтавых разважаннях а. Раньера Канталамэсса.
Сёння, 3 снежня 2010 г., у капліцы Redeptoris Mater прапаведнік Папскага дома распачаў
цыкл навук для Пантыфіка і яго супрацоўнікаў.
У інтэрв’ю для «L’Osservatore
Romano» а. Канталамэсса падкрэсліў актуальнасць выклікаў, якія ў свой час стаялі перад
кардыналам Ньюманам. Айцец назваў таксама пытанне рацыяналізму, якое благаслаўлёны
закранаў ва ўніверсітэцкіх казаннях названых «Узурпацыя розуму», а таксама дыялог
з навукай, а асабліва тэорыяй эвалюцыянізму.