2010-12-02 11:56:44

Прэзідэнт Казахстана прапанаваў вылучыць рэлігійную талерантнасць у асобнае вымярэнне АБСЕ


RealAudioMP3 Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прапанаваў дзяржавам АБСЕ дадаць да трох існуючых вымярэнняў арганізацыі яшчэ адно - рэлігійную талерантнасць.

"Мы прапануем вылучыць канфесійную талерантнасць у асобнае вымярэнне. Сёння нам неабходны сумленны, адкрыты міжканфесійны дыялог", - сказаў ён, выступаючы на пленарным пасяджэнні саміта кіраўнікоў дзяржаў АБСЕ ў Астане.

На думку Н. Назарбаева, з гэтай мэтай АБСЕ можа выкарыстоўваць З’езд лідэраў сусветных і традыцыйных рэлігій, які па ініцыятыве Казахстана будзе праводзіцца ў трэці раз у Астане.

"Мы верым, што хрысціянства, іслам, іудаізм і будызм існуюць сярод нас, каб ствараць мір, а не варагаваць", - падкрэсліў кіраўнік рэспублікі.

Ён прапанаваў сумесна распрацаваць дакумент аб цярпімасці і згадаў "спробы публічнай прафанацыі рэлігійных святыняў".

Па словах Н. Назарбаева, мэтазгодна, каб Каірская сустрэча Барака Абамы, на якой была выкладзена пазіцыя ЗША па пытаннях умацавання рэлігійнай талерантнасці, атрымала працяг у канкрэтных кроках АБСЕ.

На сустрэчы ў Астане знаходзіцца высокая ватыканская дэлегацыя на чале з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ.







All the contents on this site are copyrighted ©.