2010-12-02 12:10:02

Кардынал Дзяржсакратар Т. Бэртонэ сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнка


RealAudioMP3 Беларусь і Ватыкан будуць працягваць працу над двухбаковым пагадненнем. Аб гэтым паведаміў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бертонэ на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Астане падчас саміту АБСЕ, перадае БЕЛТА.

"Мы з вялікай увагай сочым як беларуская дзяржава займаецца пытаннямі рэлігіі, пытаннямі каталіцкай рэлігіі, - сказаў Тарчызіа Бертонэ. - Можна сказаць, ключавым момантам таго, што паміж нашымі краінамі склаліся адносіны даверу, з'яўляецца пагадненне, над якім мы цяпер працуем".

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні сустрэчы ён пацікавіўся вырашэннем тых праблем, якія бакі ў свой час выявілі, акрэсліўшы напрамкі іх вырашэння. "У нас, быццам бы, няма прынцыповых рознагалоссяў, цяжкасцей, складанасцей. Акрэсленыя намі праблемы паспяхова вырашаюцца", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. "Але тым не менш, магчыма, ёсць праблемы, прэтэнзіі да нас па акрэсленых раней тэмах? Мы гатовы ў тэрміновым парадку іх разглядаць", - дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама падарыў Тарчызіа Бертонэ выдадзеную ў Беларусі Біблію. "Ведаем, што ў кардынала Бертонэ сёння двайное свята: дзень нараджэння і 50-годдзе святарскага пасвячэння. Таму мы спецыяльна прывезлі вам Біблію", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.







All the contents on this site are copyrighted ©.