Біскуп Кашкевіч: пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь падрыхтавана
“Дакумент падрыхтаваны
і трэба маліцца, каб ён быў хутка падпісаны. Але гэта пытанне Апостальскай Нунцыятуры”
– заявіў у інтэрв’ю Каталіцкаму Інфармацыйнаму Агенцтву біскуп Аляксандр Кашкевіч,
гаворачы аб пагадненні паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь.
Старшыня
Канферэнцыі каталіцкіх Біскупаў у Беларусі закрануў складаную сацыяльна-рэлігійную
сітуацыю ў Беларусі. Вялікай праблемай, на думку іерарха, з'яўляецца распад сем'яў,
вялікая колькасць разводаў, п'янства. Менавіта з ім вельмі часта звязаны рэлігійны
крызіс сям'і. Наступнай праблемай з'яўляецца слабая вера сярэдняга пакалення, і гэта
аказвае негатыўны ўплыў на выхаванне дзяцей. Дзеці не жывуць у веры сваіх бацькоў.
Ёсць шмат людзей, якія перажываюць матэрыяльныя цяжкасці.
Яшчэ адной праблемай
- сказаў гродзенскі ардынарый – з'яўляецца недастатковая колькасць святароў. “Не напаўняе
надзеяй недахоп кандыдатаў у семінарыю. Праблема заключаецца ў слабой веры і адсутнасці
рэлігійнага жыцця ў сям'і.”
Наступная праблема – аборты і міграцыі насельніцтва
з вёсак у гарады. Вёскі апусцелі. “Мы бачым, што расце патрэбна ў арганізацыі лепшай
душпастырскай апекі людзей у гарадах.” – адзначыў у сваім інтэрв'ю біскуп Кашкевіч
На
пытанне, як выглядае супрацоўніцтва Касцёла ў Беларусі і уладамі, Гродзенскі Біскуп
адказаў, што Касцёл заўсёды спрабуе весці дыялог з уладай. На жаль, памяншаецца колькасць
замежных святароў, якія мужна і самааддана працавалі сярод вернікаў. Іх было 85, а
цяпер засталося 48. Некаторыя працавалі на працягу 20 гадоў. Існуе праблема з візамі
для замежных святароў, тым больш, што для замежных душпастыраў у Гродзенскай дыяцэзіі
яны выдаюцца толькі на паўгода. Тут жывуць палякі, якія маюць права на сваю родную
мову, а часам улада бачыць у гэтым праблему. – сказаў у інтэрв'ю Каталіцкаму Інфармацыйнаму
Агенцтву біскуп Кашкевіч.