2010-12-01 15:59:57

Ватыкан не атаясамліваецца с заявай на тэму трансгенных раслін


RealAudioMP3 Заява аб выкарыстанні трансгенных раслін у кантэксце развіцця, абвешчаная пасля канферэнцыі на гэтую тэму, якая адбылася ў маі гэтага года ў Ватыкане, не адлюстроўвае пазіцыю Папскай акадэміі навук, тым больш, Апостальскай Сталіцы і навучання Касцёла, паведаміў кіраўнік прэс-службы Ватыкана кс. Федэрыка Ламбардзі.

Ён нагадаў, што гэта канферэнцыя пад назвай "Трансгенныя расліны і харчовая бяспека ў кантэксце развіцця" адбылася 15-19 мая пад эгідай Папскай акадэміі навук. У ёй прынялі ўдзел 40 навукоўцаў, у тым ліку сем членаў акадэміі, уключаючы яе былога прэзідэнта Ніколь Кабіббо, у той час, як астатнія ўдзельнікі сустрэчы не ўваходзілі ў склад папскай установы.

Заключная дэклярацыя гэтай канферэнцыі, апублікаваная нядаўна, мае вартасць навуковага аўтарытэту ўдзельнікаў. Аднак, гэты дакумент не можа разглядацца як заява Папскай акадэміі навук, якая складаецца з 80 членаў, што не былі кансультаваныя па гэтым пытанні. Больш за тое, дакумент не можа разглядацца як афіцыйная пазіцыя Святога Пасаду і навучання Касцёла па гэтым пытанні, - сказаў кс. Ламбардзі.

Трансгенныя расліны азначаюць сродкі харчавання мадыфікаваныя генетычна. ДНК клетак арганізма змяняецца за кошт увядзення ў яе часткі ДНК іншага арганізма. Такія маніпуляцыі маюць на мэце змену, а звычайна паляпшэнне некаторых характарыстык раслін.

У цяперашні час вядзецца дыскусія ці харчовых прадукты, атрыманыя такім шляхам, шкодныя для здароўя ці іх можна выкарыстоўваць бяспечна. Вядзецца пастаянны кантроль, каб выключыць магчымасць негатыўнага ўздзеяння на наш арганізм спажывання такіх прадуктаў. Але, нават, калі не выяўляюцца неспрыяльныя фактары ў рэжыме рэальнага часу, не вядома, ці не з’явяцца яны пасля больш працяглага часу, таму ў многіх краінах і асяроддзях існуе негатыўнае стаўленне да практыкі выкарыстання трансгенных раслін.







All the contents on this site are copyrighted ©.