2010-12-01 13:14:41

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з параненымі ў тэракце ў Багдадзе


RealAudioMP3 На заканчэнне сённяшняй аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI сустрэўся з асобамі, якія былі паранены 31 кастрычніка, падчас тэрарыстычнай атакі на каталіцкі храм сірыйскага абраду ў Багдадзе. Яны знаходзяцца на лячэнні ў рымскай клініцы “Джэмэллі”.

Група, якая складаецца з 7 мужчын, 16 жанчын і 3 дзяцей, прыехала ў Італію ў рамках гуманітарнай акцыі, арганізаванай італьянскім міністэрствам замежных спраў па просьбе кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ. Толькі две з асоб, якія сустрэліся сёння з Папам, вярнуцца назад ў шпіталь. Іншыя, застануцца ў Рыме да сярэдзіны снежня ў якасці гасцей Каталіцкага ўніверсітэта Святога Сэрца Езуса, да якога належыць клініка "Джэмэллі".







All the contents on this site are copyrighted ©.