2010-12-01 11:41:53

Бэнэдыкт XVI заклікаў да малітвы за Касцёл у Кітаі


Сёння на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў залі Паўла VI у Ватыкане Святы Айцец заклікаў усіх сабраных да малітвы за кітайскіх католікаў у сувязі з апошнімі падзямі, звязанымі з актамі абмежавання рэлігійнай свабоды ў гэтай краіне.

Я высока ацэньваю малітвы католікаў на ўсім свеце за Касцёл у Кітаі, які, як вы ведаеце, перажывае асабліва цяжкія часы. – сказаў Папа – Мы звяртаемся да Найсвяцейшай Панны Марыі, Успамогі хрысціянаў, аб падтрымцы ўсіх кітайскіх біскупаў, вельмі дарагіх для мяне, каб сведчылі сваю веру з мужнасцю, пакладаючы ўсю надзею на Збаўцу, якога наследуем. Мы даручаем Панне Марыі таксама ўсіх католікаў гэтай дарагой краіны, каб, праз яе заступніцтва маглі весці сапраўды хрысціянскае жыццё ў еднасці з паўсюдным Касцёлам, тым самым спрыяючы гармоніі і агульнаму дабру свайго шляхетнага народу.







All the contents on this site are copyrighted ©.