2010-11-30 13:53:25

“ІІ Ватыканскі сабор – компас ІІІ-га тысячагоддзя”. Выпуск 4


RealAudioMP3 Мы працягваем цыкл перадач аб ІІ Ватыканскім саборы, мэтай якіх з’яўляецца адкрыццё нанава скарбаў сабору і яго актуальнасці ў наш час.

У саборнай Канстытуцыі аб літургіі былі сфармуліраваныя агульныя нормы літургічнага парадку, першая з якіх сцвярджае: “Права кіраваць святой Літургіяй належыць выключна касцёльнай уладзе (...). Гэта значыць, што нікому іншаму, нават святару, нельга самастойна нічога дадаваць, адымаць ці змяняць у Літургіі.” (22). Сабор, адкрываючы магчымасць пэўнай літургічнай крэатыўнасці, не меў на ўвазе магчымасці змяняць літургію па волі чалавека. Сапраўды, застаецца актуальным сцвярджэнне папы Пія ХІ: “Літургія не з’яўляецца выдумкай таго ці іншага інвідуума”.

Адносіны паміж верай і літургіяй выражаюцца старажытнай формулай “закон малітвы – закон вернікаў” (“lex orandi – lex credenti”): літургічны акт азначае веру тых, хто ўдзельнічае ў ім, гэта значыць правільны спосаб малітвы садзейнічае правільнаму спосабу веры. Калі Ёзэф Ратцынгер кажа, што трэба спыняць “тэндэнцыі забіваць літургію персанальнымі вынаходкамі”, гэта азначае, што Папа кажа аб небяспецы пераходу ад рэалізацыі сваіх фантазій у цэлебрацыі да памылковага спосабу верыць.

Гэта праблема не новая. На пачатку V стагодзя Папа Інакенці І напісаў ліст, у якім выказываў шкадаванне, што “многія лічаць мэтазгодным наследаваць не тое, што ім было перададзена, але тое, што ім падабаецца і гэта вядзе да замяшальніцтва сярод народа”. І нават сёння, многія думаюць, што літургію можна цэлебраваць спантанна. Гэта не так. Але і ў той жа самы час, не праўда, што ўсё ўжо зроблена, адзін раз і назаўсёды.

Інтэрпрытацыі аглядальнікаў якія паўтараюць толькі тое, што прадпісана, выключае гістарычнае вымярэнне Касцёла, аб якім казалася на Другім Ватыканскім Саборы.

Спадзяемся, што дух, які вядзе нас да поўнай праўды, дасць нам мудрасць ісці па правільным шляху паміж двума скрайнасцямі: “усё ўжо зроблена” і “ўсё яшчэ рэба зрабіць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.