2010-11-30 10:40:24

Кардынал Бэртонэ пачаў свой візіт у Казахстан


RealAudioMP3 Кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ знаходзіцца з візітам у Казахстане. Ён прыме ўдзел у сесіі АБСЕ, якая пачынаецца заўтра. Візіт высокага ватыканскага іерарха пачаўся з наведвання Успенскага праваслаўнага сабора і пераказання дару папы Бэнэдыкта XVI мітрапалітальнай акрузе Рускай Праваслаўнай Царквы ў Казахстане – рэліквій апостала Андрэя.

Кардынала Бэртонэ прыняў сёння прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў. Адбылася таксама размова ватыканскага іерарха з міністрам замежных спраў Казахстана.

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы выказаў заклапочанасць нівеліраваннем базавых чалавечых каштоўнасцяў у свядомасці многіх сучасных еўрапейцаў.

"У цяперашні час у Еўропе мы назіраем тэндэнцыю "забойства" грамадства, калі Пан знікае з паўсядзённага жыцця. Тут, у Казахстане, мы можам сумесна працаваць для таго, каб спыніць гэты працэс, - сказаў ён сёння на прэс-канферэнцыі ў Астане.

"Барацьба за тое, каб Богу засталося месца ў нашым жыцці, - гэта сумесная барацьба і Маскоўскага Патрыярхату, і Рымскага Касцёла, і ісламскага духавенства", - адзначыў кардынал.

Свой прыезд у Казахстан кардынал Бэртонэ назваў "знакам натхнення для працягу шляху вялікага павагі і добразычлівасці, якія ўжо існуюць паміж праваслаўнымі і каталіцкімі супольнасцямі Астаны і іншых гарадоў Казахстана, дзе назіраецца шмат цудоўных прыкладаў узаемадапамогі і паглыблення гэтага сяброўства".

Большасць жыхароў Казахстана, прыкладна 16 мільёнаў, вызнаюць іслам (51 %). Каля 45 % складаюць хрысціяне, большасць з якіх праваслаўныя. Лічыцца, што ў краінае жыве каля 200 000 каталікоў (каля 1,1 %).

Пабудаваны год таму сабор Успеньня Багародзіцы ў Астане, з'яўляецца найбуйнейшым хрысціянскім храмам у Цэнтральнай Азіі. Яго вышыня складае 68 метраў, а плошча 2000 квадратных метраў. Ён можа змясціць да чатырох тысяч чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.