2010-11-29 16:25:05

Іспанія: Візіт арцыбіскупа Гаваны


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Гаваны знаходзіцца з візітам у Іспаніі. Кардынал Артэга сустрэўся з мясцовым міністрам замежных спраў Трынідад Хімэнэс. Тэмай размовы было становішча палітычных зняволеных, якія - дзякуючы пасрэдніцтву Касцёла - былі вызваленыя кубінскім рэжымам і ў канчатковым выніку апынуліся ў Іспаніі.

3 ліпеня гэтага года 50 палітычным зняволеным быў прадастаўлены палітычны прытулак у Іспаніі. Іх суправаджалі каля 200 родных. Тры былыя зняволеныя адправіліся затым у Чылі, ЗША і Чэхію.

Падчас сустрэчы з міністрам, кардынал Артэга выказаў вялікую цікавасць да сітуацыі былых зняволеных. Яны таксама абмеркавалі сітуацыю на Кубе і абвешчаныя ўрадам Рауля Кастра эканамічныя рэформы. Сеня прайшла сустрэча кубінскага іерарха з былымі палітычнымі зняволенымі.

У святы Кампастэліянскі год кубінскі кардынал адправіўся таксама ў пілігрымку да магілы апостала Якуба.







All the contents on this site are copyrighted ©.