2010-11-29 13:33:33

У Чэнстахове адбываюцца рэкалекцыі, арганізавацыя “Cor Unum”


RealAudioMP3 З 29 лістапада па 3 снежня 2010 года Папская рада “Cor Unum” арганізуе рэкалекцыі для адказных за касцёльную дыяконію на Еўрапейскім кантынэнце. Рэкалекцыі пройдуць у санктуарыі на Яснай Гары ў Чэнстахове (Польшча).

Гэта будзе трэці тыдзень духоўнасці арганізаваны Ватыканам, пасля тых, якія прайшлі у 2008 г. для Амерыканскага кантэнента і ў 2009 г. для Азіі. Тэма, якая была прапанавана для разважання, заключана ў словах з кнігі прарока Ісаі “Вось я Пане” (Іс 6,8). Натхненнем для рэкалекцый з’яўляецца энцыкліка Бэнэдыкта XVI “Deus caritas est” (Бог ёсць любоў), прысвечаная прыродзе і практыкаванню хрысціянскай любові, якая заўсёды патрабуе “вяртання да сваіх каранёў”, каб быць сапраўдным сведчаннем любові Бога да церпячых і тых, хто ў патрэбе; фармацыі сэрца, якая патрабуе ад слугаў любові вельмі глыбокага духоўнага жыцця, якое мае карані ў Хрысце і ў прыналежнасці да Касцёла.

Курс будзе сканцэнтраваны на трох практыках: “унутранай цішыні”, Эўхарыстыі, малітве Нешпараў і Ружанцы, а таксама на слуханні разважанняў і братэрскай супольнасці.

Чакаецца, што ў рэкалекцыях прымуць удзел каля 320 чалавек з 26 краін, сярод якіх некалькі кардыналаў і каля 50 біскупаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.