2010-11-29 14:01:18

У Ватыкане пачала працу Міжнародная тэалагічная камісія


RealAudioMP3 Сёння ў Ватыкане пачалося штогадовае пленарнае пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі, якое працягнецца да 3 снежня. Камісію ўзначальвае прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Уільям Левада, а кіруе яе працай генеральны сакратар камісіі, швейцарскі дамініканін, рэктар Папскага універсітэта імя св. Тамаша з Аквіну айцец Чарльз Марэрод. Удзельнікі сесіі будуць прыняты на аўдыенцыі ў Святога Айца.

Як паінфармавала прэс-служба Апостальскай сталіцы, камісія будзе разглядаць тры тэмы. Першая датычыць крыніц тэалогіі, яе сэнсу і метадаў. Другая, сутнасці веры ў адзінага Бога ў адносінах да перакананняў іншых монатэістычных рэлігій. Трэцяя праблема, якой зоймецца камісія: інтэграцыя сацыяльнага навучання Касцёла ў больш шырокі кантэкст хрысціянскай навукі.







All the contents on this site are copyrighted ©.