2010-11-29 12:02:28

На спатканне моладзі ў Ратэрдаме прыбудзе каля 30 тысяч чалавек


RealAudioMP3 З 28 снежня 2010 года па 1 студзеня 2011 ў Ратэрдаме (Галандыя) адбудзецца 33 Еўрапейскае спатканне моладзі, арганізаванае экуменічнай супольнасцю Тэзэ. Чакаецца, што ў спатканні прымуць удзел каля 30 тысяч чалавек з усёй Еўропы.

Арганізатары спаткання нагадваюць, што новы этап “пілігрымкі даверу па зямлі”, прапанаваны супольнасцю ў Тэзэ, з’яўляецца “працягам шляху, які адкрыў заснавальнік супольнасці, брат Ражэ, дзеля натхнення маладых людзей да пошуку паяднання і супакою, не толькі паміж хрысціянамі, але і паміж усімі народамі”.

У духу Еўрапейскіх спатканняў моладзі, Ратэрдам бачыць сувязь з адным са сваіх славутых жыхароў, Эразмам Ратэрдамскім, які жыў у гэтым горадзе ў ХV стагодзі і быў палымяным прыхільнікам “хрысціянскага міру”, “згоды паміж рэлігіямі” і паяднання паміж народамі.

Маладыя людзі, якія прыбудуць на спатканне будут прынятыя касцёльнымі супольнасцямі і сем’ямі з усяго рэгіёну. У першай палове дня моладзь будзе ўдзельнічаць ў спатканнях арганізаваных ў 150 касцёлах гораду, а вечарам будзе збірацца на супольную малітву на тэрыторыі выставачнага цэнтру “Ахой”. Тэматычныя сустрэчы, якія будуць адбывацца штодня, дапамогуць моладзі паглыбіць сваю веру і, углядаючыся ў Хрыста, паразважаць аб адказнасці перад Касцёлам і грамадствам.







All the contents on this site are copyrighted ©.