2010-11-29 11:58:05

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з філіпінскімі біскупамі


RealAudioMP3 Сёння ў Ватыкане адбылося спатканне Святога Айца з дэлегацыяй філіпінскіх біскупаў, якія знаходзяцца ў Вечным горадзе з нагоды візіту “Ad limina apostolo rum”.

Падчас сваёй прамовы да філіпінскіх іерархаў Папа адзначыў вялікую сувязь паміж Рымам і Філіпінамі, якая трывае ўжо больш чатырохсот гадоў, менавіта, дзякуючы Касцёлу. Каталіцкая супольнасць на Філіпінах грае вельмі важную ролю ў грамадскім жыцці, адзначыў Пантыфік. Намаганні шматлікіх біскупаў, святароў, законнікаў і свецкіх паспрыялі ўмацаванню больш справядлівага сацыяльнага парадку ў краіне. Праца Касцёла на Філіпінах уплывала на палітычную супольнасць, і гэта не павінна здзіўляць, бо, і Касцёл і палітычныя ўлады служаць комплекснаму развіццю чалавечай асобы, падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.

Акрамя таго, Пантыфік адзначыў важнасць працы Касцёла на Філіпінах у справе абароны жыцця, ад зачацця да натуральнай смерці, намаганнях па адмене смяротнага пакарання, выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі, клопаце аб бедных і барацьбе з карупцыяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.