2010-11-29 13:25:37

Адбываецца візіт кардынала Коха ў Стамбул


RealAudioMP3 Сёння ў Стамбул накіравалася высокая каталіцкая дэлегацыя на чале з кардыналам Куртам Кохам. Там 30 лістапада адбудуцца праваслаўныя ўрачыстаці ў гонар св. апостала Андрэя. Кардынал Кох, які з ліпеня гэтага года з’яўляецца прэфектам Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, разам з іншымі прадстаўнікамі дэлегацыі будзе ўдзельнічаць ў літургіі, якая пройдзе ў патрыярхальнай царкве ў Фанар. Св. Андрэй з’яўляецца апекуном Патрыярхата.

На заканчэнне візіту адбудзецца сустрэча з патрыярхам Барталамеям і праваслаўнай камісіяй адказанай за кантакты з Каталіцкім Касцёлам.

Традыцыя пасылання Папам дэлегацыі ў Стамбул з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя адносіцца да 1969 года. Праз два гады дэлегацыя Канстынопальскага Патрыярхату прымала ўдзел ва ўурачыстасцях у гонар св. Пятра і Паўла, якія праходзілі ў Рыме. З таго часу абмен дэлегацыямі адбываецца кожны год. Акрамя таго, некалькі разоў дэлегацыі ўзначальвалі кіраўнікі абодвух Касцёлаў: Ян Павел ІІ наведаў Стамбул 30 лістапада 1979 года, а Бэнэдыкт XVI у 2006.
З 1967 года ў Рым прыбывалі тры Канстантынопальскіх Патрыярха: Афенагор, Дзімітрыёс і цяперашні Барталамей.







All the contents on this site are copyrighted ©.