2010-11-28 13:14:52

“L'Osservatore Romano” аб езуіту, які "навучыў кампутар пісаць"


RealAudioMP3 97 гадоў адзначае сёння легендарны кс. Раберта Буса. "L'Osservatore Romano" змяшчае ў сённяшнім выданні інтэрв’ю з юбілярам, які – як сцвярджае аўтар Стэфана Лорэнцэтто - "навучыў кампутар пісаць". "Калі існуе тэхналагічная святасць – піша італьянскі журналіст - думаю, што я сустрэў яе ў асобе Рабэрта Буса, езуіта.

"Таму стань на калені і ты, чытач, перад шаноўным святаром, лінгвістам, філосафам і праграмістам, калегай якога па семінарыі быў Альбіна Лучані, будучы папа Ян Павел I. Калі ты карыстаешся Інтэрнэтам, ты павіннен быць удзячны яму. Калі ты пераходзіш з аднаго сайта на іншы, карыстаючыся спасылкамі, вылучанымі сінім колерам, ты павіннен сказаць дзякуй яму. Калі карыстаешся кампутарам, каб пісаць электронныя лісты і дакументы, ты павіннен быць удзячны яму", - піша італьянскі журналіст, апавядаючы аб кс. Буса.

Ларэнцэтто нагадвае, што "кампутар быў народжаны толькі для таго, каб лічыць". "Але, кс. Буса даў яму дар слова. Гэта адбылося ў 1949 годзе. Езуіт вырашыў прааналізаваць усе працы св. Тамаша Аквінскага: 1,5 млн радкоў, 9 млн. словаў. Ён ужо прааналізаваў 10 тыс. выпадкаў толькі слова “in”, якое лічыў важным з пункту гледжання філасофіі. Ён безпаспяхова спрабаваў знайсці спосаб звязаць паасобныя часткі думкі св. Тамаша Аквінскага і супрацьставіць іх з іншымі крыніцамі", - чытаем у артыкуле.

Публіцыст нагадвае, што падчас свайго візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі кс. Буса папрасіў аб сустрэчы Томаса Уотсана, заснавальніка “IBM”. Стары магнат прыняў яго ў сваім офісе ў Нью-Ёрку. "Слухаючы італьянскага святара, пакруціў галавой і сказаў: "машыны, не выконваюць тое, што вы ў мяне просіце. Вы хочаце быць больш амерыканскім, чым мы". Тады, кс. Буса дастаў з кішэні картку, з напісаным дэвізам, які прыдумаў сам заснавальнік фірмы “IBM”. На картцы было напісана "Тое, што цяжка – вырашаем адразу, на тое, што немагчыма – нам трэба крыху часу". Старшыня IBM, закрануты за жывое, сказаў: "Добра. Паспрабуем". З гэтага выкліку, які паставілі перад сабой два геніі, нарадзіўся гіпертэкст", - піша Ларэнцэтто.

Сам юбіляр кажа, што Космас - гэта гіганцкі кампутар. Распрацоўшчык, з’яўляецца таксама яго стваральнікам. Мы называем Бога Таямніцай, таму што не можам сустрэцца з ім у схемах паўсядзённай мітусні. Але Евангелле запэўнівае нас у тым, што дзве тысячы гадоў таму, ён сышоў з нябёсаў", - кажа кс. Буса. Італьянскі езуіт прызнае, што ў жыцці ён прысвечаў больш часу на навуку, чым на малітву, але не адчувае сябе ў гэтым вінаватым.







All the contents on this site are copyrighted ©.