2010-11-28 12:25:09

Бэнэдыкт XVI перад “Анёл Панскі”: мерай нашай маральнай і духоўнай "паставы" з’яўляецца тое, чаго мы чакаем


RealAudioMP3 Сённяшнее разважанне перад малітвай “Анёл Панскі” Святы Айцец прысвяціў тэме чакання, якая па асабліваму раскрываецца падчас Адвэнту. Папа звярнуў увагу на тое, што чалавек пакуль жыве – чакае, слухае сваё сэрца і жыве надзеяй. Кожнага можна пазнаць па яго чаканнях. Мерай нашага маральнага і духоўнага "росту" з’яўляецца тое, чаго мы чакаем, тое, на што мы спадзяемся.


"Дарагія браты і сёстры!

Сёння, першая нядзеля Адвэнту, Касцёл пачынае новы літургічны год, новы шлях веры, з аднаго боку, узгадвае дзеі Езуса Хрыста а, з другога, адкрывае наша канчатковае прызначэнне. Менавіта гэта падвойная перспектыва жыцця падчас Адвэнту: углядацца ў першае прыйсце Сына Божага, калі ён нарадзіўся з Дзевы Марыі і яго прышэсце ў славе, калі ён прыйдзе, "каб судзіць жывых і памерлых", як мы кажам у "Credo". На гэтую займальную тэму "чакання" я хацеў бы сёння коратка звярнуць увагу, таму што яна закранае глыбокі чалавечы аспект, калі вера становіцца, так бы мовіць, адным з нашым целам і нашым сэрцам.

У чаканні, чаканне, гэта вымярэнне, якое пранікае ўсё наша жыццё асабістае, сямейнае і грамадскае. Чаканне прысутнічае ў тысячах сітуацый, ад самых малых і трывіяльных да самых важных, якія турбуюць нас цалкам і глыбока. Я думаю аб сужонках, якія чакаюць дзіцяці, аб родным або сябры, які едзе да нас здалёк; я думаю пра маладога чалавека, які чакае вынікаў вырашаючага экзаміну, або размовы з працадаўдам; у блізкіх адносінах, чаканне сустрэчы з асобай каханай, адказу на ліст, або прыняцця прабачэння ... Можна сказаць, што чалавек жыве, пакуль чакае, пакуль у яго сэрцы жыве надзея. Чалавека можна пазнаць па яго чаканнях: мерай нашай маральнай і духоўнай "паставы" з’яўляецца тое, чаго мы чакаем.

Таму кожны з нас, асабліва ў гэты час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, можа паставіць сабе пытанне: чаго я чакаю? Да чаго, у гэты момант жыцця, цягнецца маё сэрца? Гэтае ж пытанне можна паставіць на ўзроўні сям'і, супольнасці, народу. Чаго ўсе мы чакаем? Што аб'ядноўвае нашыя спадзяванні, вакол чаго яны канцэнтруюцца? У перыяд, перад нараджэннем Езуса Ізраіль трываў у вельмі моцным чаканні на Месію, Памазанніка, Нашчадка цара Давіда, які павінен быў нарэшце прынесці вызваленне народа ад маральнага і палітычнага рабства і стварыць Божае Валадарства. Але ніхто ніколі не думаў, што Месія народзіцца ад сціплай дзяўчыны, якой была Марыя, нарачоная праведнага Язэпа. Нават яна не магла аб гэтым падумаць, але ў яе сэрцы чаканне Збаўцы было настолькі вялікім, яе вера і надзея настолькі гарачымі, што Ён змог знайсці ў ёй годную маці. Акрамя таго, сам Бог падрыхтаваў яе перад вякамі. Існуе таямнічая сувязь паміж чаканнем Бога і чаканнем Марыі, асобай "поўнай ласкі", цалкам чыстай па вобразу любові Усявышняга. Просім яе, жанчыну Адвэнту, жыць штодзённа з новым духам, з глыбокім пачуццём чакання, якое можа споўніць толькі прыход Бог."







All the contents on this site are copyrighted ©.