2010-11-27 11:39:31

У студзені 2011 года Папа сустрэнецца з рэлігійнымі лідэрамі Ізраіля


RealAudioMP3 У чацвер, 13 студзеня наступнага года, Папа Бэнэдыкт XVI прыме ў Ватыкане лідэраў найбуйнейшых канфесій і рэлігій, якія існуюць у Ізраілі. Аб гэтым паведаміла пасольства гэтай краіны пры Святым Пасадзе са спасылкай на міністэрства замежных спраў Ізраіля.

У паведамленні гаворыцца, што ў Міжнародным цэнтры „Domus Galilaeae” (Галілейскі дом) каля Гары Благаслаўленняў у Ніжняй Галілеі, адбылася штогадовая, чацвёртая ўжо, сустрэча Рады рэлігійных лідэраў і канфесій у Ізраілі. У гэтым годзе сустрэча прайшла пад дэвізам "Свабода рэлігіі і культу ў Ізраілі".

"У гэтым годзе канферэнцыя асабліва важна і таму, што члены Рады сустрэнуцца з Папам 13 студзеня 2011 года. Гэта гістарычнае пасяджэнне адлюстроўвае пазітыўнае стаўленне Ватыкана і Папы да гэтага форуму і яго значэнне ў вядзенні дыялогу і кіраванні адносінамі паміж рознымі рэлігійнымі супольнасцямі ў Ізраілі", - адзначае міністэрства замежных спраў Ізраіля.

У склад Рады ўваходзяць, між іншым, кіраўнікі хрысціянскіх Касцёлаў прысутных у гэтай краіне, два галоўных рабіна, старшыня Ісламскага Апеляцыйнага Суду, кіраўнікі мясцовых рэлігійных супольнасцяў коптаў, асірыйцаў і эфіопаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.