2010-11-27 13:02:23

Прэзентацыя кнігі аб сонечнай энэргіі ў Ватыкане


RealAudioMP3 1 снежня ў Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя кнігі аб сонечнай энэргіі ў Ватыкане.

Згодна з адгартацыямі Бэнэдыкта XVI, накіраванымі на клопат аб натуральнай спадчыне чалавецтва, губернатар горада-дзяржавы Ватыкан, кардынал Джавані Лаёла, распачаў канкрэтныя ініцыятывы па абароне акружаючага асяродзя.
На працягу двуг гадоў на даху Залі Паўла VI былі заінсталяваны сонечныя батарэі. Цяпер Ватыкан мае сваю крыніцу энэргіі, якая з сонечнай пераапрацоўваецца ў электрычную, тэрмічную і ахладжальную.

Гэтая ініцыятыва, была апісана у кнізе “Сонечная энэргія Ватыкана”. Кніга надрукаваная на двух мовах – італьянскай і ангельскай, утрымлівае шмат фотаздымкаў, а таксама аналізуе наколькі карысныя для акружаючага асяродзя сонечныя батарэі ў Ватыкане.







All the contents on this site are copyrighted ©.