2010-11-27 11:52:46

Папа Бэнэдыкт XVI маліўся ля труны Мануэлы Камані


RealAudioMP3 У касцёле св. Стэфана на тэрыторыі Ватыкана была выстаўлена труна з целам Мануэлы Камані, якая памерла 24 лістапада ў выніку траўмаў, атрыманых у дарожна-транспартным здарэнні (яна трапіла пад машыну на вуліцы ў Рыме). Была адной з чатырох жанчын з асацыяцыі Memores Domini, якія займаюцца папскімі апартаментамі. У той жа дзень за яе маліўся Бэнэдыкт XVI, які размясціў у “L'Osservatore Romano” некралог памерлай.

Як паведамляе сённяшнее выданне ватыканскай газеты, труна застанецца ў касцёле да 14.00 гадзіны сённяшняга дня і затым будзе перавезена ў родны горад Мануэлы Камані - Сан-П'еро ін Баньё ў рэгіёне Раманья, дзе ў панядзелак адбудзецца яе пахаванне. Цырымонія пройдзе пад старшынствам ардынарыя архідыяцэзіі Модэна-Нонантола, арцыбіскупа Антоніо Ланфранкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.