2010-11-27 12:10:47

Ватыканскі Кангрэс Сем'і: Хатні касцёл – гэта не проста метафара


RealAudioMP3 Калі Ян Павел II называе сям'ю малым Касцёлам, гэта не проста метафара, а канстатацыя факту. Сям'я сапраўды з’яўляецца Касцёлам ў поўным сэнсе гэтага слова і як Касцёл нясе адказнасць за евангелізацыю як дзяцей, так і асяроддзя.

Гэта радыкальнае тлумачэнне вучэння Яна Паўла II прадставіў кардынал Эніа Антанэллі на міжнародным кангрэсе аб сям'і, як суб'екце евангелізацыі. Ён праходзіць ў Рыме і быў арганізаваны Папскай радай па справах сям'і. Кангрэс мае дастаткова арыгінальную формулу, паколькі не праходзіць на аснове лекцый, а шляхам абмену вопытам канкрэтных сем'яў, якія прыбылі з 38 краін. Аб сваім вопыце ўжо казалі, у прыватнасці, прадстаўнікі Нэокатэхуменату і руху Факалараў. Як кажа кіраўнік Ватыканскай дыкастэрыі па справах сям'і кардынал Антанэллі, гэта формула лепш паказвае дынамізм малых Касцёлаў.

"Мы лічым, што вопыт, які грунтуецца на канкрэтных фактах, прамаўляе асабліва моцна і вельмі пераканаўча – сказаў у інтэрв’ю нашаму радыё кардынал Антанэллі. – Мы самі назіраем гэта ў ходзе кангрэса. Усе вельмі задаволеныя гэтым абменам вопытам, які паходзіць з розных частак свету. Мы адкрываем багацце дароў і Божага дзеяння, якога нават не чакалі. Гэта, вядома, вялікая падтрымка і можа быць крыніцай натхнення для іншых. Мы спадзяемся, што гэты вопыт таксама удасца пераказаць больш шырокай аўдыторыі. Мы хочам сабраць гэтыя сведчанні і накіраваць іх іншым праз Інтэрнэт, часопісы, кнігі і іншыя сродкі масавай інфармацыі."







All the contents on this site are copyrighted ©.