2010-11-26 15:54:37

Бэнэдыкт XVI да законнікаў: Быць жывым Евангеллем, гэтага чакае ад вас Касцёл і грамадства


RealAudioMP3 Сёння ў Рыме праходзіць чарговая Асамблея Аб’яднання Генеральных настаяцеляў манаскіх супольнасцяў. З гэтай нагоды Пантыфік звярнулся да ўдзельнікаў спаткання са сваёй прамовай.

Кажучы аб тоеснасці пакліканных да манаскага жыцця Пантыфік назваў законнікаў тымі – хто шукае Бога і прыкладае ўсе сілы дзеля гэтага пошуку. Пошук Бога адбываецца ў братах з якімі разам жывеце, у людзях з якімі сустракаецеся і ў бедных, да якіх у першую чаргу адрасавана Добрая Навіна. Шукайце Яго ў Касцёле, ва Эўхарыстыі, у іншых Сакрамэнтах і ў Божым Слове, ў якім Бог адкрывае сваё аблічча, сказаў Пантыфік.

Папа дадаў: “Евангелле, якім вы жывіцё штодня, робіць прыгожым кансэкраванае жыццё і прадстаўляе вас надзейнай альтэрнатывай перад светам. Гэтага патрабуе ад вас сённяшняе грамадства і Касцёл: быць жывым Евангеллем”.

Акрамя таго Бэнэдыкт XVI у сваёй прамове падкрэсліў важнасць братэрства, якое павінны ствараць супольнасці і, якога ў іх шукае моладзь, самотная ў індывідуалістычным сучасным грамадстве.

“Ідзіце, і з крэатыўнай верай адкажыце на выклік новай евангелізацыі. Аднавіце вашу прысутнасць на сучасных арэапагах, каб абвяшчаць, як рабіў св. Павел у Афінах, невядомага Бога”, - заклікаў Папа генеральных настаяцеляў манаскіх супольнасцяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.