2010-11-26 15:50:58

30 лістапада Міжнародны дзень “Гарады за жыццё, гарады супраць смяротнага пакарання”


RealAudioMP3 30 лістапада ужо ў дзевяты раз будзе праходзіць Міжнародны дзень “Гарады за жыццё, гарады супраць смяротнага пакарання”.

Гэта ініцыятыва, якую падтрымала больш за 1300 гарадоў свету, сярод якіх 83 сталіцы, паклікана прыцягнуць увагу да гэтага тыпу пакарання і садзейнічаць яго адмене. У сувязі з правядзеннем гэтага дня ў шматлікіх гарадах свету адбудуцца культурныя мерапрыемствы на гэтую тэму, сустрэчы з людзьмі, якія былі прыгавораны да смяротнага пакарання, але потым прызнаныя нявіннымі, з сем’ямі ахвяраў смяротнага пакарання.

За апошнія чатыры гады Генеральная Асамблея ААН прыняла тры рэзалюцыі аб агульным мараторыі на смяротнае пакаранне. Гэта падцвярджае тэндэнцыю свету ісці да новага этапу ў правах чалавека. Смяротнае пакаранне з’яўляецца такой жа спадчынай мінулага як рабства і катаванні, якія ўжо выкрысленыя з чалавечай свядомасці, гаворыцца ў рэлізе Міжнароднага дня “Гарады за жыццё, гарады супраць смяротнага пакарання”.







All the contents on this site are copyrighted ©.