2010-11-25 17:40:24

У Ватыкане маліліся за ахвяраў тэрактаў у Іраку


RealAudioMP3 Сёння ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане адбылася св. Імша за загінуўшых 31 катрычніка падчас тэрарыстычнага нападу на катэдру ў Багдадзе святароў і вернікаў. Св. Імшу узначаліў кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў разам з Юзафам ІІІ Юнан, Патрыярхам Антыохіі Сірыйскай.

Падчас гаміліі кардынал Сандры нагадаў аб іншых забойствах хрысціян у Іраку, якія адбыліся пасля нападу на Катэдральны Касцёл у Багдадзе, а таксама адзначыў вялікую каштоўнасць мучаніцкай смерці ў вачах Пана. Кардынал Сандры, паўтараючы словы апостала Паўла, адзначыў, што “не адна сіла не зможа знішчыць рэлігіі якая мае свой фундамент на крыжы Хрыста. З пераследамі Касцёл не слабее, а наадварот узмацняецца”.

Таксама кардынал звярнуўся з заклікам спыніць безсэнсоўны гвалт і ўзняць голас усіх, хто мае адказнасць, на карысць свабоды сумлення і веравызнання.

Патрыярх Юзаф ІІІ Юнан прыбыў на св. Імшу з некаторымі сваякамі ахвяраў нападу. Сёння яны сустрэліся з Папам і наведалі параненых падчас тэракту, якія праходзяць лячэнне ў рымскай клініцы “Джэмэллі”. Кардынал Сандры выказаў салідарнасць з усёй хрысціянскай супольнасцю Ірака і адзначыў, што іх боль, з’яўляецца болем усіх хрысціян.







All the contents on this site are copyrighted ©.