2010-11-25 13:21:52

Міжнародны кангрэс на тэму хрысціянскай сям’і як суб’екту евангелізацыі


RealAudioMP3 Міжнародны кангрэс прысвечаны тэме хрысціянскай сям’і як суб’екту евангелізацыі пачаўся сёння. Ён працягне сваю працу да суботы 27 лістапада. Мэта кангрэсу - ўмацаваць роль сям’і не толькі як аб’екта, які трэба евангелізаваць, але таксама, як “перадатчыка” евангельскага паслання, які будзе абвяшчаць Евангелле і даваць моцнае сведчанне сапраўднага хрысціянскага стылю жыцця.

Ужо Другі Ватыканскі Сабор кажучы аб сям’і, як аб “хатнім Касцёле” вызначыў яе важнейшае заданне перадачы веры дзецям. Да гэтага пытання ўдзельнікі Кангрэсу звярнуліся сёння падчас разважанняў над духоўнасцю і місіянерскай адказнасцю сям’і ў штодзённым жыцці. Размова ішла аб сведчанні веры хрысціянскімі сем’ямі ў такіх сферах як малітва, адкрытасць на усынаўленне дзяцей, праца, школа, адносіны з бацькамі, сябрамі, блізкімі. Падчас пасяджэння свае сведчанні склалі некаторыя сем’і.

Заўтра 26 лістапада, будзе разглядацца тэма ўдзелу сем’яў у хрысціянскім выхаванні. Размова будзе ісці аб хрысціянскай адукацыі дзяцей і дарослых, падрыхтоўцы нарачоных да прыняцця Сакрамэнту сужэнства, аб адносінах у сем’ях, якія маюць цяжкасці.

У апошні дзень працы Кангрэсу ўзельнікі будуць разважаць аб місіянерскай дзейнасці сем’яў у грамадстве, прапаноўваючы сведчанні салідарнасці і грамадзянскай актыўнасці, прыклады валанцёрскай сацыяльнай, культурнай ці палітычнай працы.

На адкрыцці і закрыцці кангрэссу будзе прысутнічаць кардынал Эніо Антанэллі, прэзідэнт Папскай Рады па справах сям’і, таксама прымаюць удзел у працы Кангрэсу кардынал Антоніо Канізарэс, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў.

У Кангрэсе ўдзельнічае дапаможны біскуп Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, які прачытае два даклады: аб стане сям’і у постсавецкім грамадстве і дзейнаці Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.