2010-11-24 11:16:29

Тыраж першага выдання кнігі Папы вычарпаны


RealAudioMP3 50 тысяч экзэмпляраў італьянскага выдання кнігі "Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу", які змяшчае гутарку са Святым Айцом нямецкага пісьменніка і журналіста Пэтэра Сівалда, было прададзены ўчора, - інфармуе Ватыканская друкарня. Прадстаўнікі друкарні паінфармавалі, што праз некалькі дзён будзе яшчэ адно выданне кнігі, таксама тыражом 50 тысяч.

Кніга будзе выпушчана на 18 мовах, а амерыканская выдавецкая фірма Ignatius Press паведаміла, што, перш чым кніга з'явілася ў крамах, папярэдне было ўжо замоўлена 12 тысяч экзэмпляраў. Чакаецца, што і ў іншых краінах гэта будзе сапраўдны бэстсэлер.







All the contents on this site are copyrighted ©.