2010-11-24 12:01:30

Кардынал Бэртонэ аб фундаментальнай важнасці рэлігійнай свабоды ў супольнасці нацый


RealAudioMP3 Службе Апостальскай Сталіцы ў міжнароднай супольнасці прысвяціў свой інаўгурацыйны даклад у Папскім Латэранскім універсітэце кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ.

Ён нагадаў, што Святы Пасад падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 178 краінамі і прысутнічае ў шэрагу міжнародных арганізацый. Яго роля на міжнароднай арэне распасціраецца далёка за межы тэрытарыяльнага суверэнітэту дзяржавы Ватыкан, якая, не гледзячы на сваю невялікую плошчу, мае сімвалічнае значэнне. Апостальская Сталіца ўносіць уклад у міжнароднае права, выкарыстоўваючы вопыт стагоддзяў папскай дыпламатыі. Пастаянна адзначае, што міжнародны парадак павінен служыць дабру і годнасці кожнага чалавека. Папярэджвае супраць фальшывага разумення правоў чалавека.

Кардынал Бэртонэ адзначыў, што асаблівае значэнне сярод гэтых правоў мае свабода веравызнання, якая парушаецца сёння ў шматлікіх краінах Азіі і Афрыкі. На жаль, нават у Еўропе існуе тэндэнцыя да дыскрымінацыі рэлігіі. У шкоду дабру чалавека яна часта выключана з удзелу ў стварэнні сацыяльнага парадку. На думку кардынала Дзяржсакратара значным прагрэсам з’яўляецца развіццё краін, дзе да нядаўняга часу, рэлігія ацэньвалася негатыўна. Сёння ў новых канстытуцыях гэтых краін знаходзяцца артыкулы, якія гавораць аб праве на свабоду веравызнання як фундаментальнае права, якое дае пачатак любым іншым правам".







All the contents on this site are copyrighted ©.