2010-11-24 14:57:48

Бэнэдыкт XVI прысвяціў агульную аўдыенцыю св. Кацярыне Сіенскай


RealAudioMP3 “Ад святой Кацярыны Сіенскай, доктара Касцёла і апякункі Еўропы, будзем вучыцца шчыра любіць Хрыста і Касцёл”, — заклікаў вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася ў Ватыкане 24 лістапада 2010 г. У катэхезе, прысвечанай гэтай вялікай святой, Папа нагадаў, што яна паспрыяла ўсталяванню міру паміж гарадамі, праявіла сябе ў абароне правоў і свабоды Папы і садзейнічала аднаўленню хрысціянскага жыцця.

Дарагія браты і сёстры,

Сёння я б хацеў расказаць вам аб адной жанчыне, роль якой у гісторыі Касцёла з’яўляецца вельмі важнай. Я маю на ўвазе св. Кацярыну Сіенскую. Чатырнаццатае стагоддзе – стагодзе ў якім жыла гэтая святая, было часам вельмі складаным для Касцёла і для ўсяго сацыяльнага жыцця ў Італіі і ў Еўропе. Аднак, нават ў самыя складаныя моманты, Пан не перастае благаслаўляць свой народ, пасылаючы святых якія заклікаюць да навяртання і абнаўлення. Кацярына з’яўляецца даной з іх, і яшчэ сёння яна прамаўляе да нас і падштурхоўвае ісці з адвагай да святасці.

Яна нарадзілася ў 1347 годзе ў Сіене ў шматдзетнай сям’і, і памерла там жа-ж ў 1380 годзе. Ва узросце 16-ці гадоў мела аб’яўленне св. Дамініка, якое натхніла яе ўступіць ў трэцці закон дамініканаў, жаночая галіна якога называлася Мантэлатэ. Застаючыся жыць са сваёй сям’ёй, Кацярына прыняла абет чысціні, прысвячала шмат часу малітве, пакаянню, справам міласэрнасці, перш за ўсё дапамозе хворым.

Калі навіна аб яе святасці распаўсюдзілася, яна займалася тым, што давала духоўныя парады людзям з розных слаёў тагачаснага грамадства: шляхце і палітыкам, мастакам і людзям з народу, святарам, законнікам, суцяшала Папу Грыгорыя ХІ, які ў гэты перыяд знаходзіўся ў Авін’ёне, і прыкладала шмат намаганняў каб Папа мог вярнуцца ў Рым. Кацярына шмат падарожнічала заклікаючы да ўнутранай рэформы Касцёла і да ўсталявання міру паміж дзяржавамі: з гэтай нагоды шаноўны Ян Павел ІІ абвясціў яе адной з Апякунак Еўропы: Стары Кантынэнт не забудзе ніколі хрысціянскіх каранёў, якія былі асновай яе жыццёвага шляху і працягваюць чэрпаць з Евангелля фундаментальныя каштоўнасці якія гарантуюць справядлівасць і згоду.

Духоўнасць Кацярыны, якая з цяжкасцю навучылася чытаць, а пісаць толькі калі стала дарослай, утрымліваецца ў "Дыялогу Божага Провіду ці Кнізе Боскага навучання", шэдэўры духоўнай літаратуры, у яе "Эпісталарыі" і ў зборніку "Малітвы". Яе навучанне настолькі багатае, што Слуга Божы Павел VI, у 1970 годзе надаў ёй тытул Доктара Касцёла, які быў дададзены да іншых: Апякункі Рыму, які ёй надаў благаслаўлёны Пій ІХ, Апякункі Італіі, якой яе абвясціў Папа Пій ХІІ.

У адным з аб’яўленняў, якое яна заўсёды насіла ў памяці, Дзева Марыя прадставіла яе Езусу, які падараваў ёй пярсцёнак, кажучы: “Я, твой Стварыцель і Збаўца, бяру цябе за жонку ў веры, якую захавай назаўсёды і тады адзначыш разам са мною ў небе тваё нябеснае вяселле”. Гэты пярсцёнак застаўся бачным толькі для яе. У гэтым незвычайны эпізодзе яе жыцця бачым цэнтральнае месца рэлігійнасці Кацярыны і кожнай сапраўднай духоўнасці: хрыстацэнтрызм. Хрыстус для яе як жаніх, з якім яна мае блізкіе адносіны, адзінства і вернасці; Ён дабро, якое яна любіла больш за ўсё іншае.

Гэтае глыбокае адзінства з Панам адлюстравана ў іншым моманце жыцця гэтай выдатнай святой: абмен сэрцамі. Згодна з Раймондам да Капуа, які перадае тое, што яму расказала Кацярына, Пан Езус падараваў ёй новае сэрца кажучы: “Дарагая дачка, як аднойчы я узяў тваё сэрца, якое ты мне ахвяравала, цяпер я хачу падараваць табе маё сэрца, і паставіць яго на тое месца дзе было тваё”. Кацярына сапраўды жыла словамі св. Паўла, “... не я жыву, але Хрыстос жыве ў ва мне” (Гал. 2,20).

Як святая з Сіены, кожны вернік адчувае патрэбу падпарадкавацца пачуццям Сэрца Хрыста, каб любіць Бога і бліжняга, як любіць Хрыстус, з блізасцю, якая чэрпаецца з малітвы, з разважання над Божым словам і над Сакрамэнтамі, перш за ўсё, з адданасцю прымаючы святую Камунію. Таксама і Кацярына належыць да эўхарыстычных святых якімі я хацеў скончыць маю Апостальскую адгартацыю Sacramentum Caritatis (пар. 94). Дарагія браты і сёстры, Эўхарыстыя, гэта незвычайны дар Божай любові, які нас аднаўляе каб падтрымліваць на шляху веры, умацоўвае нашу надзею, распальвае нашу любоў, каб рабіць нас ўсё бліжэйшымі да Яго.

Вакол св. Кацярыны фармавалася сапраўдная духоўная сям’я, якая складалася з жанчын, якія хацелі наследваць маральныя цноты гэтай святой. Таксама і сёння Касцёл атрымлівае шмат дабротаў ад духоўнага мацярынства шматлікіх жанчын, кансэкраваных і свецкіх, якія пітаюць душы Божым навучаннем, умацоўваюць веру людзей і накіроўваюць хрысціянскае жыццё на усё больш высокія вяршыні.

Ад святой Кацярыны мы вучымся з адвагай, шчыра любіць Езуса Хрыста і Касцёл. Учынім нашымі словы св. Кацярыны: “З міласэрнасці мы абмытыя ў крыві, з міласэрнасці Ён хацеў мець адносіны са сваімі стварэннямі. Якая любоў! Табе не дастаткова было прыняць чалавечае цела, але Ты захацеў таксама памерці! (...) О міласэрнасць! Маё сэрца тоне ў думках аб табе: што мне дазваляе думаць аб табе – нішто іншае як міласэрнасць.”







All the contents on this site are copyrighted ©.