2010-11-23 14:29:19

“L’Osservatore Romano”: кардынал Ратцынгер бароніць “Humanae vitae”


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” надрукавала мала вядомы тэкст Ёзэфа Ратцынгера, які датуецца 1995 годам і прысвечаны энцыкліцы “Humanae vitae” Паўла VI.

Тэкст будучага Папы уяўляе сабой палеміку з крытыкамі энцыкліцы “Humanae vitae”, якія лічылі, што яна з’явілася нібыта насуперак поглядам большасці членаў камісіі скліканай Пантыфікам для ацэнкі сутнасці кантрацэпцыі. “Праблема адносінаў паміж большасцю камісіі і апошнім рашэннем Папы датычыцца іншага важнага пытання, якое выходзіць па-за межы праблематыкі, якая разглядаецца ў энцыкліцы “Humanae vitae”. Варта тады паставіць іншае пытанне: калі большасць з’яўляцца сапраўды прадстаўнічай? Каго яна павінна прадстаўляць? Якім чынам можа зрабіць гэта?... Можам сказаць, што камісія, якая прымае рашэнне аб веры Касцёла, не можа, ні ў якім разе, прадстаўляць большасць дамінуючых меркаванняў, але унутранную патрэбу веры. Большасць не вырашае ў чым праўда; перад абліччам праўды спыняюцца дэмакратычныя правілы”, пісаў у 1995 годзе Ёзэф Ратцынгер.

Кажучы аб значэнні энцыклікі “Humanae vitae” кардынал Ратцынгер заўважаў, што яе мэтай не было накладанне цяжараў на чалавека. “Папа адчуваў сябе абавязаным абараняць годнасць і свабоду чалавека ад дэтэрмінісцкага і матэрыялістычнага бачання. Ён казаў аб перспектыве вечнасці, сваёй адказнасці перад абліччам гісторыі. Таму не мог рабіць інакш. Менавіта з гэтай перспектывы трэба чытаць энцыкліку: як выступленне на карысць гуманізацыі любові і на карысць годнасці яе маральнай свабоды” – пісаў будучы Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.