2010-11-23 13:36:47

У Ватыкане збярэцца Міжнародная тэалагічная камісія


RealAudioMP3 З 29 лістапада па 3 снежня ў Ватыкане пройдзе штогадовае пленарнае пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Яго узначаліць прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Уільям Левада, а кіраваць яе працай будзе генеральны сакратар камісіі, швейцарскі дамініканін, рэктар Папскага універсітэта імя св. Тамаша з Аквіну айцец Чарльз Марэрод. Удзельнікі сесіі будуць прыняты на аўдыенцыі ў Святога Айца ў Ватыканскім Палацы.

Як паінфармавала прэс-служба Апостальскай сталіцы, камісія будзе разглядаць тры тэмы. Першая датычыць крыніц тэалогіі, яе сэнсу і метадаў. Другая: сутнасці веры ў адзінага Бога ў адносінах да перакананняў іншых монатэістычных рэлігій. Камісія зоймецца таксама праблемай інтэграцыі сацыяльнага навучання Касцёла ў больш шырокі кантэкст хрысціянскай навукі.

Сярод 30 членаў Тэалагічнай камісіі 17 еўрапейцаў, 6 прадстаўнікоў амерыканскага кантыненту, 4 – Азіі, 2 афрыканцы і 1 аўстраліец.







All the contents on this site are copyrighted ©.