2010-11-22 14:40:20

“ІІ Ватыканскі сабор – компас ІІІ-га тысячагоддзя”. Выпуск 3


RealAudioMP3 Мы працягваем цыкл перадач аб ІІ Ватыканскім саборы, мэтай якіх з’яўляецца адкрыццё нанава скарбаў сабору і яго актуальнасці ў наш час.

Першым плёнам Другога Ватыканскага Сабору стала канстытуцыя аб святой Літургіі. На пачатку дакумента падкрэслівалася, што Касцёл разглядае ўсе законна прызнаныя абрады як роўныя ў правах і годнасці; аднак жадае каб яны былі перагледжаныя ў духу здаровай традыцыі і ім была дадзена новая сіла. “Новая сіла” літургіі не павінна перакрэсліваць мінулае, якім жылі многія пакаленні вернікаў, але павінна быць укарэнена ў традыцыі.

Можна сказаць што канстытуцыя аб літургіі стала фундаментальнай для саборнага аднаўлення. Сапраўды, вялікая колькасць католікаў зразумелі рэформу, якую правёў Сабор, менавіта праз рэформу літургіі. Не выпадкова, што шматлікія новыя каталіцкія рухі маюць свой пачатак ў практыцы абноўленай літургіі. З іншага боку, менавіта літургічная рэформа з’яўляецца да сённяшняга дня прычынай спораў і падзелаў.

Па адным баку аказаліся тыя, хто бачыў у літургічнай рэформе першую прычыну крызісу Касцёла. Па другім баку тыя, хто цалкам адмаўляецца ад літургіі, якая існавала на працягу многіх стагодзяў перад Другім Ватыканскім Саборам. У кантэксце гэтых двух скрайнасцяў вельмі важна прыслухацца да голасу кардынала Ёзэфа Ратцынгера, які з аднаго боку быў адным з ініцыятараў літургічнага руху, які панаваў на Саборы, а з другога, супрацьстаіць разуменню літургіі “як механізму які можна з лёгкасцю збіраць і разбіраць”.

Папа Бэнэдыкт XVI не хоча вяртацца да Трыдэнта, у чым яго абвінавачваюць крытыкі, але спрабуе пераканаць, што сапраўдная літургічная рэформа не заключаецца ў пагардзе да мінулага і ў вынаходніцтве чалавека, але ў абуджэнні сапраўднага ўнутранага сэнсу святасці. Выраз літургічная “рэформа рэформы” адносіцца менавіта да патрэбы такога абуджэння







All the contents on this site are copyrighted ©.