“У пошуку хрысціянскай ідэнтычнасці”. кс. Андрэй Рылка аб дыялогу паміж каталіцкім
і некаталіцкім светам
Баронячы хрысціянскую
ідэнтычнасць ёсць небяспека на адсутнасуь дыялогу з сучасным светам, што не адпавядае
запаведзі Хрыста аб абавязку хрысціян абвяшчаць Евангелле. Вернікі, якія адмаўляюцца
ад любой формы дыялогу з некаталіцкім светам лічаць, што жывуць ў несумяшчальным з
Евангеллем свеце. Часта яны кіруюцца прынцыпам – няхай кожны застанецца пры сваім
меркаванні.
Але трэба памятаць аб тым, што калі нехта закрыты на моўны дыялог,
найлепшым сродкам евангелізацыі з’яўляецца прыклад аўтэнтычнага хрысціянскага жыцця.