2010-11-22 14:51:40

Памёр кардынал Урбан Наварэттэ


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў тэлеграму са спачуваннямі на імя генерала ордэна Езуітаў Адольфа Нікаласа Пашона ў сувязі са смерцю кардынала Урбана Наварэттэ, які належаў да гэтага ордэну.

У сваёй тэлеграме Папа адзначыў сведчанне хрысціянскага жыцця, якое даваў кардынал Наварэтта, а таксама ўзор яго служэння ў справе выхавання маладога пакалення, асабліва святароў.

Кардынал Наварэттэ, вядомы іспанскі тэолаг і выкладчык, былы рэктар Папскага Грыгарыянскага універсітэта ў Рыме, аўтар больш за 150 навуковых прац. На працягу многіх гадоў з’яўляўля дарадчыкам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Кангрэгацыі Веравучэння, Камісіі па рэформе Кананнічнага права, Сакратарыята па спрыянню хрысціянскаму адзінству.







All the contents on this site are copyrighted ©.